Сёння пройдзе суперматч "Рэал" — "Баварыя"

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 21.45.





Мадрыдскі "Рэал" і мюнхенская "Баварыя" сустракаліся ў паўфіналах Лігі чэмпіёнаў пяць разоў, у чатырох выпадках перамогу святкаваў нямецкі клуб (апошні раз — у сезоне 2011/2012 гадоў).





Як чакаецца, у сённяшнім матчы прыме ўдзел нападаючы "Рэала" Крышціяну Раналду, які залечваў траўму.





Нагадаем, учора ў першым паўфінале Лігі чэмпіёнаў сустракаліся "Атлетыка" і "Чэлсі", якія згулялі ўнічыю 0:0.





Фота — AFP