Сямашка: Мы адчуваем адкрытую дыскрымінацыю пры пастаўках на рынкі ЕАЭС

Сямашка: Мы адчуваем адкрытую дыскрымінацыю пры пастаўках на рынкі ЕАЭС

У рамках ЕАЭС пакуль не атрымоўваецца каардынаваць адзіную прамысловую палітыку. Такое меркаванне выказаў 3 траўня намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму ў Мінску.

"Мы павінны каардынаваць прамысловую палітыку ў рамках ЕАЭС, але сёння гэта не вельмі атрымліваецца", — цытуе БелаПАН словы віцэ-прэм'ера.

Сямашка выказаў меркаванне, што краіны-чальцы ЕАЭС не павінны дубляваць вытворчасці. Ён падкрэсліў, што апошнім часам адзначаецца сусветная тэндэнцыя да кааперацыі, і ў рамках ЕАЭС ёсць усе пагадненні і дамоўленасці. "Але многія краіны спрабуюць не зусім правільна закрыць свой рынак. Мы па некаторых таварных пазіцыях адчуваем адкрытую дыскрымінацыю пры пастаўках на рынкі ЕАЭС. Мы ўсімі магчымымі спосабамі з гэтыя змагаемся. Не для гэтага ствараліся ўсе гэтыя ўтварэнні", — заявіў чыноўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі