Вы тут

Сурвіла: не ўсе закладзеныя ва Устаўныя граматы БНР ідэалы мы здзейснілі

Івонка Сурвіла / Еўрарадыё

28 лістапада госць Еўрарадыё — старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвіла.

Сям'я Івонкі Сурвілы з'ехала з Беларусі ў 1944 годзе, калі ёй было 8 гадоў. З таго часу спадарыня Івонка ніводнага разу не была на радзіме. Хоць з 1997 года і ўзначальвае Раду БНР у выгнанні. Па яе словах, каб атрымаць беларускую візу, ёй давялося б наўпрост звяртацца з такой просьбай да Аляксандра Лукашэнкі. Чаго старшыня Рады БНР у выгнанні рабіць не жадае. Адпаведна, запрасіць яе ў мінскую студыю Еўрарадыё на запіс у праграме "Ідэя Х" не выпадала. 

Але 22 лістапада Івонка Сурвіла прыляцела з Канады ў Вільню — на пахаванне Кастуся Каліноўскага. Прыляцела нягледзячы на складанасці са здароўем. І нягледзячы на шчыльны графік свайго знаходжання ў Вільні пагадзілася на нашу прапанову сустрэцца для размовы пра нацыянальную ідэю.

 

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень па чацвяргах у 14:00.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.