Вы тут

Суд у Маскве аб магчымай экстрадыцыі ў Беларусь Аляксея Кудзіна перанеслі

Аляксей Кудзін / @zozhteam

Суд у Маскве аб магчымай экстрадыцыі ў Беларусь чэмпіёна свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Аляксея Кудзіна перанеслі на 25 чэрвеня, паведамяе тэлеграм-канал @zozhteam. Ён мусіў праходзіць у пятніцу ў Маскоўскім абласным судзе. Аднак чакаецца дакумент з МЗС Расіі аб сітуацыі з правамі чалавека ў нашай краіне — там яшчэ збіраюць інфармацыю з розных дэпартаментаў. У судзе ёсць звароты ад розных беларускіх арганізацый, петыцыя ад Маскоўскай Хельсінскай групы аб недапушчэнні выдачы Кудзіна ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.