Вы тут

Статыстыку па беспрацоўі за другі квартал Белстат апублікуе... пасля выбараў

Беларускі завод / Еўрарадыё

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі перанёс на месяц публікацыю статыстыкі пра беспрацоўе за ІІ квартал 2020 года. Звычайна звесткі пра беспрацоўе па крытэрах Міжнароднай арганізацыі працы публікаваліся ў дваццатых чыслах студзеня, красавіка, ліпеня і кастрычніка. Але з нейкіх прычын публікацыя пра другі квартал 2020 года пераехала на 25 жніўня — на перыяд пасля выбараў, піша тэлеграм-канал "Эканоміка".

Уплыў усіх гэтых падзеяў на рынак працы мусіў быць адлюстраваны ў статыстыцы па беспрацоўі за ІІ квартал 2020 года. Аднак даведаемся мы пра яго толькі ў самым канцы лета — 25 жніўня. А прэзідэнцкія выбары 2020 года прызначаныя на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.