Лукашэнка папярэдзіў прыватнікаў, каб нават і не думалі цяпер звальняць людзей

Лукашэнка папярэдзіў прыватнікаў, каб нават і не думалі цяпер звальняць людзей

27 сакавіка падчас наведвання прадпрыемства "Белгіпс" Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт таго, што ў складаныя часы каранавіруса нельга звальняць людзей. Галоўны яго пасыл накіраваны прыватнаму сектару.

"Асабліва прыватныя прадпрыемствы, я заўважыў (учора інфармацыя паступіла), пачалі згортваць працу, перш за ўсё з будаўнічых фірмаў... І, галоўнае, пачалі звальняць людзей, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Перадайце прыватнікам, каб гэта ўсе пачулі: калі толькі хоць адна кампанія выкіне на вуліцу людзей (у дзяржаўных гэта немагчыма, таму што мы гэта кантралюем), але хоць адна прыватная кампанія, дробная або вялікая, выкіне на вуліцу, звольніць цяпер людзей, яна наўрад ці далей будзе існаваць у Беларусі".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што прыватнікі, наадварот, павінны падтрымаць сваіх работнікаў.

"Няхай у сябе ў кішэнях, сейфах парыюцца, падтрымаюць сваю кампанію і людзей, якія на іх працавалі і зараблялі гэтыя грошы, — раіць беларускі кіраўнік. — ...Няхай апошнім падзеляцца, але людзей на вуліцу не выкідаюць".

Лукашэнка выказаў меркаванне, што цяпер яшчэ не самая кепская эканамічная сітуацыя. Але яна яшчэ можа пагоршыцца.

Як вядома, урад рыхтуе меры па падтрымцы бізнесу. На наступным тыдні дакумент мусіць атрымаць кіраўнік дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі