Стала вядома, дзе працуе былы прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў
![Стала вядома, дзе працуе былы прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/file1ba68e52bbe7cfaesaumin.jpg.webp?itok=NRkcoQqx)
Стала вядома, дзе працуе былы беларускі прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. 9 лістапада ён быў абраны ў склад савета дырэктараў Белгазпрамбанка "у статусе незалежнага дырэктара". Як інфармуе прэс-служба Белгазпрамбанка, за месяц да гэтага Кабякоў "прайшоў ацэнку спецыяльнай камісіі Нацбанка на адпаведнасць кваліфікацыйным патрабаванням і патрабаванням да дзелавой рэпутацыі". Якраз у пачатку кастрычніка і з'явілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што экс-прэм'ер-міністр стане банкірам.
21 лістапада Андрэю Кабякову споўніцца 58 гадоў. Беларускі ўрад ён узначальваў з 27 снежня 2014-га да 18 жніўня 2018 года. На пасадзе прэм'ера Кабякова змяніў Сяргей Румас. Калі першы ў банкаўскай сферы не працаваў, дык другі кіраваў Банкам развіцця.