Апошняй пастановай перад адстаўкай Кабякоў спрасціў жыццё аўташколам

Апошняй пастановай перад адстаўкай Кабякоў спрасціў жыццё аўташколам

Апошняя пастанова, якую Андрэй Кабякоў падпісаў у якасці прэм’ер-міністра Беларусі, спрасціла жыццё аўташколам. Пастанова №608 датуецца 17 жніўня ― гэта апошні дзень працы Кабякова ў якасці прэм’ера. На наступны дзень яна апублікаваная на “Нацыянальным прававым партале”. У гэты ж дзень Андрэя Кабякова на пасадзе змяніў Сяргей Румас.

Апошняй пастановай перад адстаўкай Кабякоў спрасціў жыццё аўташколам

Дадзены пункт тычыцца праекта пастановы, якая абавязала б аўташколы мець мінімум 50% вучэбных аўтамабіляў ва ўласнасці. Гэтая ініцыятыва выклікала вялікую дыскусію і абурэнне з боку прадстаўнікоў аўташкол і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія працуюць на аўташколы.

Апошняй пастановай перад адстаўкай Кабякоў спрасціў жыццё аўташколам

У красавіку пастанову выносілі на грамадскае абмеркаванне, дзе атрымалі шмат водгукаў. Некалькі прадстаўнікоў сферы распавялі Еўрарадыё, што праект мае больш адмоўных момантаў, чым станоўчых, бо інструктары ў большасці аўташкол працуюць у якасці ІП на сваіх уласных машынах.

"У першую чаргу, ад гэтых змен пацерпяць кліенты, — распавядае Еўрарадыё Дзмітрый, дырэктар адной з прыватных мінскіх аўташкол. — У чым сэнс гэтай папраўкі і 50% для аўташкол? З аднаго боку, гэта можа быць для таго, каб засцерагчы навучэнцаў. Напрыклад, калі школа банкрутуе, і на ёй ёсць нейкія аўтамабілі, яны прадаюцца з малатка, і навучэнцы давучваюцца або аўташкола разлічваецца з кліентамі. Гэта магчымая падушка бяспекі.

Але што забароніць аўташколе купіць якое-небудзь ламачча, каб яно проста лічылася, для галачкі? І яны будуць у шакаладзе! Але навучанне будуць праходзіць на машынах, якія на ладан дыхаюць. Зноў пацерпяць у першую чаргу вучні".

Андрэй Кабякоў займаў пасаду прэм’ер-міністра краіны са снежня 2014 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Міхаіла Мясніковіча.

Наступная апублікаваная пастанова Савета міністраў мае нумар 611 і зацверджаная ўжо новым прэм’ерам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі