Следчы камітэт спыніў справу аб гібелі салдата ў Печах: няма складу злачынства

Следчы камітэт спыніў справу аб гібелі салдата ў Печах: няма складу злачынства

17 траўня Следчы камітэт спыніў справу аб давядзенні да самагубства салдата тэрміновай службы Міхаіла Беўзюка з Азарчаў. Папярэдняе расследаванне цягнулася роўна паўгода не знайшло складу злачынства ў смерці хлопца. Паведамленне пра гэта атрымаў Юрый Бяўзюк, брат загінулага салдата:

Следчы камітэт спыніў справу аб гібелі салдата ў Печах: няма складу злачынства

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасля рэзананснай гібелі ў Печах 21-гадовага пінчука Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную версію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы пачаць крымінальную справу па факце магчымага давядзення маладога салдата да самагубства.

Аднак расследаванне не адкрыла новых абставінаў у смерці Міхаіла Беўзюка. Яго сваякі маюць права азнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Таксама яны могуць абскардзіць пастанову аб спыненні папярэдняга расследавання ў пракуратуры ці ў судзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі