Следчы камітэт пачаў справу па гібелі яшчэ аднаго салдата ў Печах

Следчы камітэт пачаў справу па гібелі яшчэ аднаго салдата ў Печах

17 лістапада Следчы камітэт пачаў папаярэдняе расследаванне крымінальнай справы па гібелі шарагоўца Міхаіла Беўзюка ў Печах. Пра гэта следчы УСК па Мінскай вобласці, падпалкоўнік юстыцыі Андрэй Басалай паведаміў Юрыю Беўзюку — брату загінулага салдата. Крымінальная справа пачатая па падазрэнні ў давядзенні да самагубства (арт. 145 Крымінальнага кодэкса), паведамляе праваабарончы сайт "Гомельская Вясна"

Справа Міхаіла Беўзюка прагучала ў СМІ пасля рэзананснай гібелі ў Печах салдата Аляксандра Коржыча. Юрый Бяўзюк паставіў пад сумнеў афіцыйную версію пра суіцыд брата ў войску. З дапамогай праваабаронцы Леаніда Судаленкі ён звярнуўся ў Следчы камітэт, патрабуючы пачаць крымінальную справу па факце магчымага давядзення маладога салдата да самагубства.

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 сакавіка 2015 года Міхаіл Бяўзюк тэлефанаваў з Печаў брату з просьбай прыехаць да яго ў бліжэйшыя выходныя і прывезці неабходныя рэчы. 20 сакавіка Міхаіл зноў затэлефанаваў брату і ўдакладніў спіс неабходных рэчаў. А зранку 21 сакавіка Юрыю затэлефанавалі з вайсковай часці і паведамілі, што Міхаіл павесіўся.

Следчы камітэт пачаў справу па гібелі яшчэ аднаго салдата ў Печах

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі