Следчы камітэт: аўтамабілі, якія блакуюць транспарт, будуць забіраць

Следчы камітэт: аўтамабілі, якія блакуюць транспарт, будуць забіраць

Следчы камітэт Беларусі адрэагаваў на акцыю пратэсту аўтамабілістаў, якія ў ноч з 10 на 11 жніўня перакрывалі вуліцы і праспекты, не дапускаючы да пратэстоўцаў спецтэхніку сілавікоў. Аўтамабілі, якія блакуюць транспарт, будуць у іх уладальнікаў забіраць. Іх прызнаюць "рэчавымі доказамі" па крымінальнай справе. СК адзначае, што гэта адпавядае крымінальна-працэсуальнаму заканадаўству.

Сцвярджаецца. што "аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца для блакавання транспарту, з'яўляюцца прыладамі злачынства і з'яўляюцца сродкам для высвятлення фактычных абставін па крымінальнай справе"!

Таксама ў Следчым камітэце папярэдзілі грамадзян, што забаронена ўсталяванне барыкад, розных перашкод "для блакавання нармальнай і бяспечнай працы камунікацый усіх відаў транспарту". Напярэдадні ў некалькіх месцах сталіцы пратэстоўцы будавалі барыкады і абаранялі іх ад сілавікоў. СК пагражае і адміністрацыйнай, і крымінальнай адказнасцю. Падкрэсліваецца, што апошняй падлягаюць асобы з 16 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі