Вы тут

СК распачаў крымінальную справу па факце абвальвання пуцеправода ў Мінску

Пешаходная частка моста ў раёне вуліцы Няміга абрынулася ў ноч на 8 студзеня / @ skgovby​

Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальныя справы па факце абвальвання моста ў Мінску.

Справы распачатыя па двух артыкулах: "Парушэнне праектаў, абавязковых для захавання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў пры правядзенні будаўніча-мантажных работ" (ч. 1 арт. 305 КК РБ) і "Службовая халатнасць" (ч. 2 арт. 428). Абедзве справы аб'яднаныя ў адну вытворчасць. Расследаваннем займаецца Галоўнае следчае ўпраўленне СК і мінскія следчыя.

Ужо агледжанае месца здарэння, канфіскаваныя фрагменты арматуры і цэментава-бетоннай сумесі, тэхнічная і праектная дакументацыя. Ідуць допыты. Следчыя размаўляюць са службовымі асобамі, якія адказвалі за ўтрыманне, тэхнічнае абследаванне і абслугоўванне пуцеправода.

Нагадаем, пешаходная частка моста ў раёне вуліцы Няміга ў цэнтры Мінска абрынулася ў ноч на 8 студзеня. Паводле версіі гарадскіх уладаў, гэта адбылося праз стомленасць канструкцый, выкліканай працай метро і перападамі тэмператур. Рух па мосце і пад мостам закрыты.  Дадамо, што пуцеправод быў пабудаваны ў 1962 годзе. Яго двойчы рамантавалі ў 2004 і 2017 гадах.  Апошні рамонт быў касметычным. Мінскія ўлады ўжо заявілі, што плануюць аднавіць рух па мосце і пад ім цягам месяца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.