Вы тут

У Мінску на Нямізе абрушылася частка аўтамабільнага маста

Мост у цэнтры Мінска пасля абрушэння яго пешаходнай часткі / "Минск-Новости"

У ноч з 7-га на 8-га студзеня ў цэнтры Мінска абрынулася частка аўтамабільнага маста. Размова ідзе аб пуцепровадзе над вуліцай Няміга, які злучае вуліцу Леніна і праспект Пераможцаў. Пацярпела менавіта пешаходная секцыя — адваліліся агароджа і тратуар.

Папярэдняя версія здарэння, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", — стомленасць канструкцый. У Мінгарвыканкаме заяўляюць, што абвальванне маглі справакаваць блізкасць да метро і нагрузка з-за скачкоў тэмператур. З 1 снежня 2021 года па 7 студзеня 2022 года тэмпература паветра ў Мінску больш за 15 разоў пераходзіла праз 0. Гэта і рэзкае падзенне і павышэнне тэмператур спецыялісты называюць разбуральным для жалезабетонных канструкцый, якія знаходзяцца пад пастаяннай нагрузкай.

Цяпер высвятляецца, хто і калі праводзіў экспертызу зносу канструкцый і даваў заключэнне аб іх прыдатнасці да эксплуатацыі.

З-за здарэння па вуліцы Няміга прыпынены рух гарадскога транспарту. Зачынена лесвіца, якая вядзе з плошчы Сабады ўніз да "Метро Няміга", як і само гэтае выйсце з метро.

У цяперашні час тэхніка дэмантуе канструкцыю, акая абрынулася. Адмыслоўцы цалкам адлучылі яе ад аўтамабільнай часткі маста. Ідзе расследаванне здарэння.

Мост у цэнтры Мінска пасля абрушэння яго пешаходнай часткі / "Минск-Новости"
Мост у цэнтры Мінска пасля абрушэння яго пешаходнай часткі / "Минск-Новости"
Мост у цэнтры Мінска пасля абрушэння яго пешаходнай часткі / "Минск-Новости"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.