Вы тут

Сілавікі разграмілі дом Валерыя і Веранікі Цапкалаў

Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Сілавікі правялі ператрус у доме Валерыя і Веранікі Цапкалаў у Мінску, паведамляюць ТГ-каналы.

Пры ператрусе, як паведамляецца, былі выбітыя шыбы, панішчаная мэбля, посуд, перарэзаныя трубы.

Гаворка ідзе пра катэдж у Цяплічным завулку, недалёка ад Нацянальнай бібліятэкі. Пра гэты дом шмат пісалі ў перыяд перадвыбарнай кампаніі. Турэцкі інвестар Седат Ігдзеджы нават падаваў на Цапкалу заяву ў пракуратуру. 

Сам Цапкала казаў, што прадаў гэты дом, каб фінансаваць сваю выбарчую прэзідэнцкую кампанію 2020 года. Аднак улады не зарэгістравалі яго кандыдатам у прэзідэнты, прызнаўшы толькі 75 тысяч сапраўдных подпісаў.

Апошнім часам сілавікі нярэдка практыкуюць пагромы ў жыллі палітычных эмігрантаў. Так, былі разгромленыя кватэры Яніны Сазановіч, Вадзіма Пракоп'ева, Андрэя Павука.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.