ГУБАЗіК пахваліўся разгромам кватэры Андрэя Павука
![ГУБАЗіК пахваліўся разгромам кватэры Андрэя Павука](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pavuk-2705.jpg.webp?itok=kgJpwgi8)
Супрацоўнікі ГУБАЗіК у сваім тэлеграм-канале апублікавалі відэа з разгромленай кватэры блогера Андрэя Павука. У кватэры пашкодзілі мэблю, тэхніку, прабілі дзірку ў міжпакаёвых дзвярах, раскідалі рэчы.
Як распавядала Еўрарадыё, у пустую кватэру Андрэя і Вольгі Павукоў сілавікі прыйшлі 26 траўня. Жытло знаходзіцца ў пасёлку Акцябрскім на Гомельшчыне.
Раней супрацоўнікі ГУБАЗіКа гэтаксама разграмілі кватэры Яніны Сазановіч і Вадзіма Пракоп’ева.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.