Вы тут

Беларускую кватэру Андрэя Павука разграмілі сілавікі

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук

Сілавікі зладзілі ператрус у кватэры блогераў-эмігрантаў Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябрскі на Гомельшчыне.

Паведамляецца, што гэтыя дзеянні праводзяцца ў рамках крымінальнай справы супраць блогера. Андрэй Павук піша ў Фэйсбуку, што за кантакты з ім затрымалі аднаго знаёмага.

Вольга Павук адзначае, што даведалася аб прыездзе сілавікоў ад суседзяў. "Яны там усё ламаюць, разбілі унітаз, літаральна ўсё грамяць", — кажа яна. 

Вольга з былым мужам непакояцца, што сілавікі могуць таксама прыйсці да іх бацькоў. 

Андрэй Павук — калега спявачкі Маргарыты Ляўчук у дуэце "Красная Зелень". Яны абое абвешчаныя ў вышук у Беларусі за адзін з сваіх кліпаў. Сёння зранку бацькоў Ляўчук затрымалі ў вёсцы Страдзеч пад Брэстам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.