Шосты дзень у Беларусі шукаюць зніклага салдата

З дзвюх гадзін ночы 3 студзеня і па сённяшні дзень няма ніякіх вестак пра салдата, які знік з брыгады спецназу ў Мар'інай Горцы. 21-гадовы Аляксандр Сушчык з Мазыра знік падчас нараду са штык-нажом і рацыяй.



На некаторых інтэрнэт-рэсурсах з'яўлялася інфармацыя, быыцам хлопец знойдзены ў суседняй вёсцы. Маўляў, ён напіўся і сышоў у самаволку, каб пазабавіцца на дыскатэцы. Аднак гэта не так, і адкуль пайшла дэзінфармацыя, не вядома. Бацькі хлопца і пошукавікі-валанцёры пацвярджаюць, што на след салдата пакуль не выйшлі, піша "Комсомольская правда".



Мінабароны пакуль не інфармуе пра акалічнасці знікнення салдата і пошукі. Па неафіцыйнай інфармацыі пакуль вядома толькі, што на тэрыторыі вайсковай часці знайшлі штык-нож і рацыю, з якімі сышоў салдат.



Тым часам, у сацыяльных сетках пішуць, што бачылі самотнага салдата то на трасе, то ў краме, але канкрэтыкі пакуль ніякай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі