Сапсаваны банкамат выдаў беспрацоўнаму паўмільёна рублёў

Сапсаваны банкамат выдаў беспрацоўнаму паўмільёна рублёў

Сапсаваны банкамат выдаў беспрацоўнаму паўмільёна расійскіх рублёў (гэта каля 8 тысяч долараў). Здарэнне адбылося ў Маскве. Паліцыя ўжо затрымала 40-гадовага мужчыну. Яго падазраюць у крадзяжы грошай з банкамата.

Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", мужчына прыехаў у расійскую сталіцу з Белгарадскай вобласці. Ён здымаў з банкаўскай карткі 4 тысячы расійскіх рублёў, а банкамат выдаў 20 тысяч. Мужчына зразумеў, што адбыўся тэхнічны збой і скарыстаўся гэтым — працягваў здымаць грошы. Пошукі зламысніка пачаліся пасля таго, як у паліцыю звярнуўся прадстаўнік банка. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Крадзеж". Мужчыне пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Пад вартай яго не сталі трымаць, адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Сапсаваны банкамат выдаў беспрацоўнаму паўмільёна рублёў
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі