Рыжская дума падтрымала ініцыятыву пра сквер імя Францішка Скарыны

Францішак Скарына

Францішак Скарына / wikimedia.org

Рыжская дума падтрымала ініцыятыву пра сквер імя Францішка Скарыны (1486 — 1551), беларускага першадрукара і асветніка. За яе прагаласавалі 50 дэпутатаў з 60, паведамляе riga.lv. Ініцыятарамі былі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў. Летам яны разам з прадстаўніцай па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Алінай Коўшык сустракаліся з уладамі горада і дасягнулі паразумення па гэтым пытанні. Восенню назву ўхваліў Камітэт па развіцці горада Рыгі. 

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская размаўляла пра гэты праект з мэрам Рыгі Вілнісам Кірсісам. У прыватнасці, гаворка ішла пра тое, каб беларускія мастакі паўдзельнічалі ў афармленні сквера.

Імя беларускага першадрукара будзе насіць "добраўпарадкаваная тэрыторыя ля астраўнога моста, размешчанага паміж вуліцамі Dagdas і Maskavas". Дэпартаменту гарадскога развіцця даручана забяспечыць змяненне адрасоў, а ўпраўленню па добраўпарадкаванні тэрыторыі набыць і размясціць новыя паказальнікі назваў.

Рыжская дума падтрымала ініцыятыву пра сквер імя Францішка Скарыны
t.me/CabinetBelarus

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі