Курсы долара, еўра і расійскага рубля выраслі
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара вырас на 20 рублёў і складае 8690 рублёў, курс еўра вырас на 60 рублёў — да 11170. Курс расійскага рубля цяпер складае 279,5 беларускага рубля (учора — 278,5).
Нагадаем, у панядзелак курсы долара і еўра не змяніліся, а курс расійскага рубля знізіўся.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net