Чарняўская: “Аднакласнікі” — пастаноўка пра skype, каханне і аўтызм

Для пастаноўкі п’есу абралі гледачы Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, распавяла Еўрарадыё Юлія Чарняўская:

“Калі была чытка п’есы, менавіта магілёўскі глядач абраў яе для пастаноўкі. Яна не лёгкая, месцамі трагічная, месцамі вясёлая. Бо мала гавораць аб тым, што баліць у людзей. У п’есе галоўныя героі камунікуюць па скайпе і не ведаюць галоўных бедаў адзін аднога. Дзякуючы рэжысёру Кацярыне Аверкавай мне ўдалося рэалізаваць тое, што я хацела”.

Спектакль “Аднакласнікі” паводле п’есы “Буковки” паказалі ў Мінску 14 лістапада. Яго прызналі “лепшай пастаноўкай па твору сучаснага беларускага аўтара”. Цяпер спектакль можна паглядзець у Магілёўскім абласным драматычным тэатры.

Фота — velvet.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі