"Рэал" разграміў "Барусію" ў Лізе чэмпіёнаў


Мадрыдскі "Рэал" выйграў у дортмундскай "Барусіі" з лікам 3:0. Галы на рахунку Бэйла (3-я хвіліна), Іска (27-я) і Раналду (57-я). ПСЖ перамог "Чэлсі" з лікам 3:1. Галы на рахунку Лавэсі (4-я), Давіда Луіза (61-я) і Пасторэ (90-я) — у гаспадароў поля, Азара (27-я, з пенальці) — у гасцей. Матчы ў адказ гэтых каманд пройдуць 8 красавіка.
 


Нагадаем, першыя матчы 1/4 фінала Лігі чэмпіёнаў прайшлі 1 красавіка. "Барселона" і "Атлетыка", "Манчэстар Юнайтэд" і "Баварыя" згулялі ўнічыю 1:1. Яны правядуць свае другія матчы 9 красавіка.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі