Re1ikt запісаў дзіцячую версію гімна ФК “Крумкачы”

Re1ikt запісаў дзіцячую версію гімна ФК “Крумкачы”

Гурт Re1ikt зрабіў новую версію гімна футбольнага клуба "Крумкачы". Незвычайная яна тым, што ў яе запісе ўзялі ўдзел дзеці з дзіцячага кружка "Асоба".


"У мяне ўзнікае ўсмешка пры праслухоўванні: бо я чую дзіцячую энергію, нешта вясёлае, лёгкае, ― кажа бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.― Бо калі мы запісваліся, дзеці бегалі па студыі, і толькі смех і радасць суправаджалі запіс. Гэтая энергія і з'явілася ў новай версіі песні. А паколькі футбол ― гэта гульня, спорт, каманда, усе гэтыя якасці дзеці ўзмацнілі ў новай версіі".

 

Ідэю асвяжыць гімн дзіцячымі галасамі падкінуў гурту Re1ikt кіраўнік дзіцячага гуртка Мікалай Ханін, які намагаецца, каб яго выхаванцы не толькі даведаліся цікавае пра розныя прафесіі, але і спрабавалі сябе ў іх у рэальным жыцці. Так і тут, сэнс быў не ў тым, каб дзеці пераспявалі песню, а ў тым, каб сталі паўнавартаснымі музыкамі (яны запісалі інструменты, якімі вадодаюць ―  флейта, скрыпка, клавішы, цымбалы) і гукарэжысёрамі. 


"Было бачна, што працэс зацягнуў дзяцей, ―  працягвае Дземідзенка.За шэсць гадзін, якія мы знаходзіліся ў студыі, мы стаміліся, а дзеці ― не. Яны спявалі, гралі, круцілі фэйдары на пульце, насілі мікрафоны. Спадзяюся, калі яны падрастуць, то далучацца да нас на беларускай музычанай сцэне". 


Гімн "Разам" з'явіўся год таму і быў упершыню выкананы Re1ikt на матчы, калі каманда "Крумкачы" перамагла мінскае "Дынама" з лікам 4:1.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі