Прэм’ера ў Дзень музыкі: кліп на верш забытага паэта ад гурта Re1ikt (глядзець)

Прэм’ера ў Дзень музыкі: кліп на верш забытага паэта ад гурта Re1ikt (глядзець)

Беларускі рок-гурт Re1ikt прэзентуе на Еўрарадыё відэа “Музыка”. Песня на словы забытага беларускага паэта Анатоля Сербантовіча, які трагічна загінуў у 1970 годзе, распавядае пра чароўны свет гукаў, куды трапляе лірічны герой, а следам за ім і слухачы.

“Падчас працы над відэа мы наўмысна выкарыстоўвалі мінімум візуальных спецэфектаў, таму што хацелі сфакусаваць увагу на тэксце і музыцы”, — распавядае лідар гурту Re1ikt бубнач Алесь Дземідзенка.

Рэжысёрам кліпа выступіў Арцём Лобач, аўтар фільма “Беларускія песні: традыцыя адлегласці”, што таксама працаваў з такімі артыстамі, як J:Морс, The Toobes, Akute, Vuraj і шматлікімі іншымі.

Кампазіцыя напісаная як прыклад для ўдзельнікаў праекта “Заспявай-5” — штогадовага конкурса маладых выканаўцаў, галоўнай умовай якога з’яўляецца стварэнне твораў на вершы беларускіх паэтаў.

Дзень музыкі заснаваны па ініцыятыве Міжнароднага музычнага савета пры ЮНЭСКА. Адным з натхняльнікаў свята стаў кампазітар Дзмітрый Шастаковіч,. Пачынаючы з 1975 года Дзень музыкі штогадова адзначаецца ва ўсім свеце 1 кастрычніка.

Re1ikt — гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі