Relikt выпусціў шосты альбом і надзеў капелюшы
![Relikt выпусціў шосты альбом і надзеў капелюшы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/e2cz3uluzxe.jpg.webp?itok=T0h1k4g5)
На мінулым тыдні гурт Relikt парадаваў навінамі: выпусціў новы, шосты па ліку альбом “Дрэва жыцця” і зрабіў невялікі рэбрэндынг назвы: змяніў 1 на L. У чым асаблівасць новага лонгплэя, куды рухаецца гурт і чаму музыкі надзелі капелюшы — размаўляем у жывым эфіры Еўрарадыё з бубначом і лідарам гурта Аляксандрам Дземідзенкам і фронтменам Уладзімірам Казловым.