Re1ikt дасць бясплатны канцэрт, а потым возьме паўзу для запісу альбома

Re1ikt дасць бясплатны канцэрт, а потым возьме паўзу для запісу альбома

8 верасня гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай у Карэтным дворыку ў Дзень горада. Музыкі плануюць адыграць свае старыя і вельмі старыя хіты. Чакаюцца і сюрпрызы, у тым ліку з удзелам НФК "Крумкачы". Яшчэ абяцаюць прэзентаваць новую песню, а затым засяродзіцца на працы над новым альбомам.

"Зараз пачынаецца самы цікавы перыяд жыцця гурта — запіс новых твораў, таму мы будзем вельмі рэдка даваць канцэрты пэўны час. Наш вялікі сольны выступ — добрая нагода пачуць нашыя лепшыя песні за доўгі перыяд і — самае галоўнае — упершыню пачуць новую песню, якую мы яшчэ ніколі не выконвалі дагэтуль. І вы зможаце трошкі ўявіць, якім будзе новы дыск", — распавядае лідар і бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Выступ адбудзецца ў рамках праекта “Пешаходка”. Адрас пляцоўкі "Карэтны дворык": вул. Кірыла і Мефодзія, 8. Пачатак канцэрта: 20:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі