Вы тут

Расійскія серыялы – частка інфармацыйнай вайны супраць Беларусі?

"Ты дзе набыла гэтую гадасць?" – "У краме "Продукты из Белоруссии"

Героі адназу двух новых камедыйных серыялаў, знятых у Расіі, раптам пачалі негатыўна выказвацца пра Беларусь і беларускае. Гэта заўважылі аўтары тэлеграм-канала “Священный Белавуд”:

“У "Дзвюх дзяўчынах на мялі" (вытворчасць канала "Пятнiца") гераіні ядуць тухлыя вустрыцы, набытыя ў краме “Продукты из Белоруссии ", а ў "Адаптацыі" амерыканскія ЦРУ-шнікі называюць Беларусь дупай свету, недзе побач з Угандай.

Гэта ўсё, што трэба ведаць пра якасць гумару нашых "братэрскіх" серыяламэйкераў”.

Адзінае, што цешыць у гэтай сітуацыі: па нейкім недаглядзе "црушнікі" ў рускім перакладзе выразна прамаўляюць "Беларусь", а не "Белоруссия":

12 сакавіка адбылося пасяджэнне Савета бяспекі, на якім абмяркоўвалі новую канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі Беларусі. "Мы бачым, як інфармацыйнымі патокамі размываецца нацыянальны менталітэт, самабытнасць краін і народаў. Істотна змяняюцца сацыяльныя сувязі чалавека, стыль мыслення, спосабы зносін, ўспрыманне рэчаіснасці", – сказаў на ім Аляксандр Лукашэнка. Ён лічыць, што “ўсяму гэтаму” трэба супрацьпаставіць “прынцыпы гуманізму і справядлівасці, прыярытэты моцных сямейных адносін і здаровага ладу жыцця”.