Вы тут

Раніцай 9 ліпеня ў Мінску "мініравалі" рэстаран хуткага харчавання

Ежа ў летняй кавярні / Еўрарадыё

9 ліпеня ў Мінску невядомыя "замініравалі" рэстаран хуткага харчавання на праспекце Дзяржынскага. Пра гэта піша прэс-служба МУС. Паведамленне аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ўстанова атрымала па электроннай пошце.

Супрацоўнікі патэлефанавалі ў міліцыю ў 7 раніцы. На месца прыбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. Паведамленне апынулася ілжывым, але на месцы працягвае працаваць следча-аператыўная група.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.