Раналду перайграў Бэйла, Партугалія — у фінале Еўра-2016 (відэа)

Раналду перайграў Бэйла, Партугалія — у фінале Еўра-2016 (відэа)

Футбольная зборная Партугаліі стала першым фіналістам чэмпіянату Еўропы 2016 года. У сераду ў матчы 1/2 фіналу была атрымана перамога над зборнай Уэльса — 2:0. Галы забілі на працягу трох хвілін (з 50-й да 53-й хвіліны) Крышціяну Раналду і Нані. Зборная Уэльса без дыскваліфікаванага паўабаронцы Аарона Рэмзі не змагла адыграць два галы, а высілкаў Гарэта Бэйла не хапіла. Партугальцы ўпэўнена давялі матч да перамогі.

7 ліпеня ў іншым паўфінале згуляюць зборныя Францыі і Нямеччыны, пачатак а 22-й гадзіне, жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 1".

Фінал чэмпіянату Еўропы пройдзе ў нядзелю, 10 ліпеня, на парыжскім стадыёне Стад дэ Франс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі