Вы тут

Пуцін заявіў пра “добрыя намеры” ў дачыненні ўкраінскіх грамадзянаў

Фота: ТАСС

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў, што для грамадзянаў Украіны могуць спрасціць правілы ўезду на расійскую тэрыторыю, а таксама працэдуру атрымання пашпартоў РФ, “кіруючыся добрымі намерамі”. Пра гэта заяўляе прэссакратар МЗС Расіі Рыгор Карасін.

“Гэта ўжо неаднаразова заяўлялася прэзідэнтам. Гэта проста паказвае добрыя намеры Расіі ў дачыненні да грамадзян суседняй, сяброўскай нам Украіны, у адрозненне ад таго, што робіць цяперашняя кіеўская ўлада”, — сказаў Карасін.

Паводле яго слоў, гаворка ідзе аб палягчэнні працэдуры, каб людзі прасцей маглі атрымаць дазвол на часовае пражыванне, а потым перайсці ў грамадзянства, паведамляе ria.ru

Раней, 30 лістапада, Украіна абмежавала ўезд з Расіі мужчын ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Прэзідэнт Украіны патлумачыў гэта жаданнем не даць Маскве фармаваць атрады “прыватных” армій, якія насамрэч з'яўляюцца прадстаўнікамі Узброеных сіл РФ.