Ціханоўская: трэба ствараць нацыянальны антываенны рух

Ціханоўская: трэба ствараць нацыянальны антываенны рух

Лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская пракаментавала сітуацыю з вайной ва Украіне. "Гэта больш не ўнутраны палітычны крызіс, — кажа яна ў звароце да беларусаў. —  Гэта вайна, ў якой Беларусь апынулася ўдзельніцай, хаця мы ўсе былі супраць".

Ціханоўская кажа, што "цяпер бараніць трэба не толькі палітзняволенных ці новыя выбары... бараніць трэба самое існаванне нашай краіны, яе незалежнасць і суверэнітэт". Яна падкрэслівае, што "надышоў час кожнаму узяць адказнасць за сваю краіну" і "ствараць нацыянальны антываенны рух і рыхтавацца адстойваць свой суверэнітэт".

Святлана Ціханоўская выказала салідарнасць украінцам, якія ваююць супраць агрэсара. "Ад імя беларусаў хачу сказаць: нам сорамна за тое, якую ролю тэрыторыя нашай краіны грае ў гэтай вайне, — заявіла палітык. — І мы гатовы рабіць усё, што спатрэбіцца, каб спыніць агрэсараў і гэтую катастрофу".

24 лютага Расія атакавала Украіну, ідуць баі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі