Вы тут

У Адэскай вобласці ў выніку расійскага ўдару загінулі 18 чалавек

На месцы ракетнага ўдару / facebook.com/oda.odesa

У Адэскай вобласці ў Ліпецкім (Падольскі раён) у выніку расійскага ўдару загінулі 18 чалавек: 8 мужчын і 10 жанчын. Гэта была ракетная атака на ўкраінскую вайсковую частку. З-пад завалаў удалося выратаваць шэсць чалавек. Адзін з іх пазней памёр у Падольскай гарадской бальніцы. Пра гэта паведамляе Адэская абласная дзяржаўная адміністрацыя.

Звесткі пра ахвяры расійскіх ракетных удараў прыходзяць з розных рэгіёнаў Украіны. У Браварах у Кіеўскай вобласці ў выніку ракетнага ўдару загінулі 6 чалавек, 12 атрымалі раненні. Украінскія войскі адказваюць падбітымі танкамі, самалётамі і верталётамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.