У БАТЭ чарговае паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі
!["Віцебск" — БАТЭ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/3ih8hzoxwqb0ovkv28swmhll2ukrq1xbmvvc7cf5.jpeg.webp?itok=lrCA6tzH)
"Віцебск" — БАТЭ / fcbate.by
У БАТЭ чарговае (ужо трэцяе) паражэнне ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. Гэтым разам барысаўчане прайгралі ў гасцях "Віцебску" (0:1), які ў мінулым туры абыграў на чужым полі гродзенскі "Нёман". Адзіны гол — на рахунку Руслана Цеверава.
БАТЭ пасля 6 матчаў мае 5 ачкоў і займае толькі 11-е месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.