Следчая група па справе Боінга MH17, збітага над Данбасам, заявіла, што зрабіла ўсё магчымае для высвятлення іншых падазраваных, але не можа больш нікому выставіць абвінавачанні. Гэта адбылося праз два з паловай месяцы пасля завяршэння суда над абвінавачанымі, перадае Бі-Бі-Сі.
Пры гэтым следчыя прадэманстравалі, што да паедзй на Данбасе мае дачыненне Уладзімір Пуцін. Яны прадаставілі перахоплены запіс перамоваў паміж Пуціным і кіраўніком акупаванага Крыма Сяргеем Аксёнавым пра адпраўку комплекса "Бук" на Данбас. Гутарка адбылася 8 ліпеня 2014 года — да таго, як быў збіты самалёт.
Таксама следчыя прадэмаснтавалі запіс размовы Пуціна з Ігарам Платніцкім, кіраўніком самаабвешчанай Луганскай Народнай Рэспублікі. Паведамляецца, што гэты запіс быў зроблены ў лістападзе 2017 года. На думку следчых, размова паказвае, наколькі Расія і асабіста Пуцін былі ўцягнутыя ў дзеянні сепаратыстаў у Данбасе.
Пры гэтым следчыя заявілі, што расследаваць ролю Пуціна ў трагедыі Нідэрланды не могуць, бо той мае імунітэт, пакуль застаецца на пасадзе прэзідэнта краіны.