Дарадца Зяленскага: асобныя аддзелы спрабавалі зайсці ва Украіну з Беларусі

Дарадца Зяленскага: асобныя аддзелы спрабавалі зайсці ва Украіну з Беларусі

24 лютага ў Кіеве гаварылі пра вайсковую актыўнасць на беларуска-украінскай мяжы. Раніцай былі даныя пра тое, што бронетэхніка нібыта зайшла ва Украіну з беларускай тэрыторыі. Пазней Аляксандр Лукашэнка абверг удзел беларускіх вайскоўцаў у расійскай агрэсіі. Значыць там праявілі актыўнасць расіяне?

Дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч пасля брыфінгу Уладзіміра Зяленскага адказваў на пытанні журналістаў. Паводле яго інфармацыі, на беларускай мяжы "з'явіліся асобныя перадавыя аддзелы па 2-3 танкі, 2-3 БМП, 50 вайскоўцаў", якія спрабуюць зайсці на тэрыторыю Украіны. Яны "сустракаюць адпор і адыходзяць адразу ж", кажа Арастовіч. Украінскія вайскоўцы сочаць за сітуацыяй і разварочваюць каля беларускай мяжы "рубеж абароны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі