Вы тут

Лукашэнка сцвярджае, што беларусы не ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі

На беларуска-украінскай мяжы / Reuters

Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што беларускія вайскоўцы не ўдзельнічаюць у расійскай агрэсіі. Але назваў яе "расійскай спецаперацыяй на Данбасе". 24 лютага Расія нанесла ракетныя ўдары па ваеннай інфраструктуры па ўсёй Украіне, на Данбасе ідуць баі.

Лукашэнка праводзіць нараду з кіраўніцтвам Узброеных Сіл і спецслужбаў. Паводле яго слоў, "абстаноўка па перыметры заходніх і паўднёвых межаў Беларусі рэзка змянілася". І цяпер трэба нешта сказаць грамадзянам краіны.

Паведамленні ў СМІ пра атаку на Украіну з боку беларускай мяжы Аляксандр Лукашэнка эмацыйна абвяргае. Добра вядома, што якраз на Палессі канцэнтраваліся расійскія войскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.