Вы тут

Пуцін абмеркаваў беларускую сітуацыю з кіраўніком Еўрасавета

Уладзімір Пуцін / kremlin.ru

22 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагаварыў па тэлефоне са старшынёй Еўрапейскага Савета Шарлем Мішэлем, паведамляе прэс-служба Крамля.

Сярод іншага абмяркоўвалася і сітуацыя ў Беларусі.

Асноўнай тэмай гутаркі былі адносіны ЕС і Расіі. 25-26 сакавіка гэтая тэма будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Еўрасавета. 

Акрамя таго, суразмоўцы закранулі пытанні барацьбы з пандэміяй каранавіруса, палітычнае ўрэгуляванне ўнутрыўкраінскага канфлікту ды некаторыя іншыя актуальныя тэмы.

Раней дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка казаў, што Расію будуць запрашаць як адзін з бакоў перамоваў, за якія на платформе "Голас" ужо прагаласавала больш за 600 тысяч беларусаў. Пасярэднікам на перамовах мусіць стаць АБСЕ, і, па словах Вячоркі, Крэмль нібыта не супраць гэтага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.