Праваабаронца Наста Лойка зноў не выйшла на волю пасля чарговых "сутак"

Наста Лойка / "Імёны", Аляксандр Васюковіч
Наста Лойка / "Імёны", Аляксандр Васюковіч

Месцазнаходжанне праваабаронцы Насты Лойкі невядомае, яна так і не выйшла на волю пасля чарговых сутак. Пра гэта паведамляюць яе калегі.  

Лойку затрымалі ў канцы кастрычніка. Тады ж у ТГ-каналах сілавікоў з'явілася інфармацыя, што на яе завялі крымінальную справу за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". На міліцэйскім відэа Наста казала, што займалася праваабарончай дзейнасцю, "атрымлівала фінансаванне ад замежных арганізацый".

Аднак пакуль яе тройчы судзілі паодле адміністрацыйных артыкулаў. Апошні раз яе адправілі на 15 сутак у канцы лістапада. На адным з такіх адміністрацыйных працэсаў Лойка расказала пра катаванні — пра тое, як супрацоўнік ГУБАЗіКа ўдарыў яе электрашокерам і як яе пакідалі на доўгі час без вопраткі на холадзе. У выніку яна захварэла.

Праваабаронцы прызналі Наста Лойку палітзняволенай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі