Праваабаронцу Насту Лойку трэці раз запар асудзілі на 15 сутак арышту

Наста Лойка / t.me/humanconstanta
Наста Лойка / t.me/humanconstanta

Праваабаронцу Насту Лойку трэці раз запар асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе зноў прызналі вінаватай у "дробным хуліганстве", піша @humanconstanta. Справу разглядаў суд Першамайскага раёна Мінска ў панядзелак.

Насту Лойку затрымалі 28 кастрычніка. Двойчы яе асуджалі на 15 сутак арышту за "дробнае хуліганства". На мінулым судзе Наста распавядала пра катаванні.

Восенню 2022-га Лойка ўжо была за кратамі 30 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі