Прапанову аб забароне выдачы віз расіянам афіцыйна ўнеслі на абмеркаванне ў ЕС

Прапанову аб забароне выдачы віз расіянам афіцыйна ўнеслі на абмеркаванне ў ЕС

Прапанову аб забароне выдачы шэнгенскіх віз расіянам афіцыйна ўнеслі на абмеркаванне ў Еўрасаюзе. Па ёй праходзяць дыскусіі. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў Германіі Штэфен Хебештрайт.

"Праект унесены некаторымі краінамі ЕС і таму знаходзіцца на парадку дня, — кажа ён. — Урад ФРГ цяпер павінен будзе правесці дыскусіі па ім паміж членамі кабінета і ўнутры ЕС".

Не выключана, што згаданая забарона можа трапіць у сёмы пакет еўрапейскіх санкцый супраць РФ.

Раней улады Эстоніі і Фінляндыі выступілі за абмежаванне выдачы турыстычных віз расіянам на агульнаеўрапейскім узроўні. Закрыць межы для грамадзян Расіі заклікаў краіны Захаду прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Раней ініцыятыва поўнай забароны выдачы расіянам шэнгенскіх віз у кіраўніцтве Еўрасаюза не знайшла падтрымкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі