Вы тут

Пластыкавы апакаліпсіс у новым кліпе IOWA

Кліп зняты на новую песню "Маякі"

Выйшаў новы кліп гурта IOWA. У ім музыкі паказалі "пластыкавы апакаліпсіс". У новай песні "Маякі" сыйшліся абноўленае гучанне і пранізлівы відэашэраг, прысвечаны забруджванню навакольнага асяроддзя.

IOWA — беларускі гурт, які пераехаў у Расію. Музыкі жывуць у Санкт-Пецярбургу. Там музыкі з Магілёва не забываюцца пра беларускую мову. Самы папулярны кліп гурта — "Б’е Біт". За чатыры гады ён набраў на YouTube больш за 114 мільёнаў праглядаў. Над ім працаваў рэжысёр Уладзімір Бяседзін, які цяпер зняў кліп на песню "Маякі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.