Адмінам буйной фан-супольнасці Лэдзі Гагі аказаўся беларускі палітвязень

Адмін Кірыл

Адмін Кірыл / фота з яго сацсетак

Адміністратар фан-супольнасці Лэдзі Гагі аказаўся беларускім палітвязнем. Пасля доўгай адсутнасці ў сацсетках ён напісаў: "Прабачце, я літаральна быў у турме".

Кірыл расказаў, што яго затрымалі на пачатку 2024 года за ўдзел у пратэстах. Спачатку хлопцу прысудзілі паўтара года калоніі, абвінаваціўшы ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Потым на яго пачалі новую справу, павялічыўшы агульны тэрмін да двух з паловай гадоў. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Супольнасць Gaga Daily мае разам у X, Instagram і Facebook больш за 2 млн падпісчыкаў. Акаўнт Gaga Daily Кірыл адміністраваў з 2009 года. Пакуль ён быў за кратамі, акаўнтам займаліся яго сябры.

Паблік чытала і сама Лэдзі Гага. Спявачка казала: "Калі я хачу паглядзець, што кажуць мае фанаты, я заходжу на Gaga Daily".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.