Гурт IOWA праспяваў у праграме "Вечаровы Ургант" па-беларуску

Гурт IOWA праспяваў у праграме "Вечаровы Ургант" па-беларуску

Беларуска-расійскі гурт IOWA заспяваў па-беларуску. Гэта адбылося ў тэлешоў "Вечаровы Ургант". Вядоўца Іван Ургант распытваў удзельнікаў калектыву пра іх мінулае і музыкі прызналіся, што некалі гралі "беларускі метал" і спявалі толькі па-беларуску. Тады Ургант папрасіў музыкаў праспяваць нешта па-беларуску.

Яны выканалі акапэла фрагмент вядомай песні "Госці" з праекта "Крамбамбуля".

IOWA — найбольш паспяховы гурт з заснаваных у Беларусі калектываў. Цяпер музыкі жывуць і працуюць у Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі