Вы тут

Перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным

На беларуска-расійскай мяжы / З архіву БЕЛТА

Перасячэнне беларускай мяжы на аўтамабілі можа стаць платным. Калі абласным саветам дэпутатаў дазволяць увесці мясцовы збор. Пра гэта распавёў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, паведамляе БЕЛТА. У чацвер ён удзельнічаў у пасяджэнні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах. Кійко заявіў, што робяцца захады для кампенсацыі выдаткаў, якія панесла дзяржава з-за барацьбы з COVID-19. Прапануецца часова павысіць некаторыя стаўкі падаткаў.

Першы намеснік міністра фінансаў кажа, што разглядаецца варыянт, калі з кіроўцаў аўтамабіляў (вага якіх не перавышае 5 тон) будуць спаганяць падатак за перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў пунктах пропуску ў памеры не больш за тры базавыя велічыні. Гэта 81 рубель ці 32 долары.

Цікава, што з 21 снежня ў Беларусі ўводзіцца забарона на выезд з краіны ў наземных пунктах пропуску. Калі мясцовы збор сапраўды ўвядуць, значыць і межы нядоўга застануцца закрытымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.