"Патэнцыял да новай эскалацыі": Шрайбман пра перспектыву дыялогу "рэжым — Захад"

На думку аналітыка, новыя санкцыі ад Захаду могуць сур'ёзна ўдарыць па беларускай эканоміцы / РІА Новости
На думку аналітыка, новыя санкцыі ад Захаду могуць сур'ёзна ўдарыць па беларускай эканоміцы / РІА Новости

Перамовы з беларускім рэжымам — ці адбудуцца яны і ці гатовы да іх Захад? На думку аналітыка, палітычнага аглядальніка Арцёма Шрайбмана, магчымасць такога дыялогу — "занадта шматфактарнае ўраўненне", каб гаварыць пра яе з упэўненасцю.

— Тут можа многае змяніцца і ад паводзінаў Расіі ў рэгіёне, і ад канфліктаў, якія мы абмяркоўвалі раней, — расказвае ў эфіры Еўрарадыё Арцём Шрайбман. — Я бачу нейкі патэнцыял да новай эскалацыі, якая можа скончыцца новымі санкцыямі ў літоўскім рашэнні па "Беларуськаліі".

— Калі перакрыюць транзіт у пачатку года, як яны абяцаюць, то гэта будзе вельмі сур'ёзны эканамічны ўдар па Мінску, — працягвае аналітык. — Мінск цяпер настроены на такія рэчы адказваць люстэркава, жорстка. У Мінску пагражаюць перакрыць украінска-літоўскі транзіт. Гэта можа вельмі моцна ўскладніць адносіны з Украінай, якая таксама будзе вымушаная неяк адказваць.

Гэта можа завярнуцца ў новую варонку эскалацыі. Ёсць сцэнары, у якіх ціск усяго "вялікага Захаду" ў найбліжэйшыя месяцы або, можа быць, год стане якасна мацнейшым. Таму што дагэтуль ён, хутчэй, працуе ў выглядзе "дамоклавага мяча", чым у выглядзе рэальных абмежаванняў, — падкрэслівае Арцём Шрайбман.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі