Падрабязнасці ДТЗ пад Смалявічамі: МАЗ быў без тэхагляду, маршрутка перапоўненая

Аварыя з маршруткай пад Смалявічамі / t.me/pressmvd
Аварыя з маршруткай пад Смалявічамі / t.me/pressmvd

За трагічнай аварыяй маршруткі пад Смалявічамі — цэлы комплекс праблем, заявіў генпракурор Андрэй Швед.

"Той жа аўтамабіль МАЗ два гады не праходзіў тэхагляд. Выявіліся сур'ёзныя праблемы ў бяспецы перавозак пасажыраў: у гэтай маршрутнай таксоўцы, дзе 15 пасадачных месцаў, ехалі 19 чалавек, г.зн. у пагоні за нажывай грузаперавозчык проста напхаў туды людзей", — прыводзіць БЕЛТА словы генпракурора.

Ён дадаў, што толькі ў службе Мінаблтранса цяпер больш за 100 грузавікоў ездзяць без тэхагляду.

Асобна Андрэй Швед звярнуў увагу на дзяцей, якія ехалі ў маршрутцы: "У гэтай злашчаснай маршрутнай таксоўцы ехалі школьнікі. Чаму яны ў ёй ехалі? Таму што зламаўся школьны аўтобус, а органы мясцовай улады не забяспечылі аператыўную замену. Дзеці былі вымушаныя ездзіць у маршрутнай таксоўцы. У выніку два дзіцяці загінулі, два — атрымалі цялесныя пашкоджанні".

Як распавядала Еўрарадыё, жахлівая аварыя здарылася каля Смалявічаў 20 лютага: маршрутная таксоўка з пасажырам улабавую сутыкнулася з гружаным МАЗам. На месцы аварыі загінулі 11 чалавек, яшчэ два памерлі пазней у лякарнях. Сярод загінулых былі і дзеці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі