У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек
![На месцы аварыі / t.me/pressmvd/](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Sm1.jpg.webp?itok=4wyoAqkM)
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці загінулі 11 чалавек (кіроўца і 10 пасажыраў), а сярод іх дзіця. Як паведамляе прэс-служба МУС, 20 лютага каля 15-й гадзіны на 9-м кіламетры аўтадарогі Смалявічы — Шацк адбылося лабавое сутыкненне грузавіка МАЗ (ён быў з грузам) і маршрутнай таксоўкі.
Пра прычыны ДТЗ пакуль інфармацыі няма. Як паведамляе СК, крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб".
Міністэрства аховы здароўя ўдакладняе: сярод 11 загінулых двое падлеткаў. У Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу шпіталізавалі 9 чалавек (двое ва ўзросце 11 і 17 гадоў), з якіх некалькі — у рэанімацыі, траім робяць аперацыі. У Смалявічы прыехалі лекары з Мінска. У горадзе ўжо знаходзіцца міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Кіроўца МАЗа атрымаў траўмы, яму аказваюць дапамогу, распавёў старшыня СК Дзмітрый Гара.
![У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/334_5.jpg.webp?itok=0Pbd6ve5)
![У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/223_7.jpg.webp?itok=218bGTcG)
![У жахлівай аварыі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000022_3F3F13A8C02D9297432589280009EF57_854840.jpg.webp?itok=DnQh-lFz)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.