Падлеткі з Рыгі прыехалі на "Славянскі базар" да Лукашэнкі. Цяпер іх правяраюць

Падлеткі з Рыгі прыехалі на "Славянскі базар" да Лукашэнкі. Цяпер іх правяраюць

Групу латвійскіх падлеткаў прывезлі на "Славянскі базар", ім арганізавалі "інтэрв'ю" з Лукашэнкам. Цяпер Служба бяспекі Латвіі правярае, ці няма ў дзеяннях супрацоўнікаў Рыжскай дзіцячай акадэміі радыё і тэлебачання "Academy KidsTV" пагрозаў нацыянальнай бяспецы.

Міністэрства замежных справаў краіны, у сваю чаргу, адзначае, што група парушыла рэкамендацыі па бяспецы, якія давала ведамства. 

Сцэна з Лукашэнкам выглядае пастаноўкай ад пачатку да канца. Выпадковыя людзі з камерай нібыта трапіліся яму і яго малодшаму сыну Мікалаю на шляху да Віцебскага амфітэатра. Пры гэтам аднекуль узяўся чалавек, які ведаў, што адбываецца, і здымаў увесь працэс збоку.

На яго кадрах мужчына, дзве жанчыны і некалькі падлетках у аднолькавых блакітных куртках чакаюць, як да іх спускаецца Лукашэнка. "Мне таксама падаецца, што гэта ідзе прэзідэнт!", — кажа адна з іх. Між тым, у Латвіі Лукашэнку не вызнаюць легітымным кіраўніком Беларусі. 

Беларускія ўлады адразу ж пачалі выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах. Прапаганда заяўляе, што ў Еўрасаюзе дзяцей пераследуюць за інтэрв'ю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі