Пад еўрапейскія санкцыі можа патрапіць і беларускі алкаголь

Экспарт алкаголю прыносіць значны прыбытак беларускаму рэжыму /​ sb.by
Экспарт алкаголю прыносіць значны прыбытак беларускаму рэжыму /​ sb.by

Пад еўрапейскія санкцыі можа трапіць і беларускі алкаголь, заявіў міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у інтэрв'ю нацыянальнаму радыё ltr.lt.

"Могуць быць уключаны і іншыя сектара, аб якіх да гэтага часу не так шмат гаварылася. Да прыкладу, сектар спіртных напояў. Гэта значны даход як для беларускага бюджэту, так і для самога рэжыму, паколькі экспартам спіртных напояў у ЕС займаюцца людзі, блізкія да Лукашэнкі", — заявіў Ландсбергіс.

Паводле яго слоў, размовы аб санкцыях адновяцца, калі Еўропа вернецца з адпачынку. Пры гэтым ён заўважыў, што шэраг краін ЕЗ "часта выдаляюць з прапаноў аб санкцыях тое, што для іх найбольш важна, тое, што можа закрануць іх дзелавыя інтарэсы або прывесці да магчымых страт для сваіх бюджэтаў".

Пры гэтым Літва, паводле яго слоў, мае намер строга прытрымлівацца санкцыйнага спісу, "нягледзячы на тое, што гэта можа нанесці страты і нашаму бюджэту. Гэта было прынцыповае рашэнне ўрада, і мы яго прытрымліваліся".

Ландсбергіс таксама не выключыў, што Літва падтрымае ўзмацненне санкцый на калійныя ўгнаенні. У цяперашні час "Беларуськалій" экспартуе сваю прадукцыю праз Клайпедскі порт і карыстаецца паслугамі Літоўскіх чыгунак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі