У Віленскім аэрапорце прыпынялі рэйсы
Віленскі аэрапорт / ANDRIUS UFARTAS / ELTA
Зранку ў аўторак, 15 верасня, была прыпыненая праца Віленскага аэрапорта.
"Палёты спыненыя толькі ў Віленскім аэрапорце. Па пытанні прычын варта звяртацца да Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі або літоўскага войска", — перадае Delfi словы прэс-сакратара Літоўскіх аэрапортаў Руты Асадаўскайце.
Прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарус Бута паведаміў журналістам, што вайскоўцы выявілі неапазнаны аб'ект, таму прыпынілі палёты. Для ідэнтыфікацыі аб'екта ў паветра падымаліся знішчальнікі місіі NATO.
Каля 11:30 паводле мінскага часу рэйсы былі адноўленыя.
Нагадаем, што сёння ўначы над тэрыторыяй літвы быў збіты беспілотнік, які прыляцеў з боку Беларусі.